Сёння можа быць падпісаны ўказ аб адмене штампа на выезд за мяжу
https://spring96.org./be/news/19596
2007
2007-12-17T12:10:02+0200
2007-12-17T12:10:02+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Як стала вядома Еўрарадыё, сёння Аляксандр Лукашэнка можа падпісаць указ аб адмене дазвольнага штампа на выезд за мяжу.
Пра гэта паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтра ГУУС Мінгарвыканкама Яўген Сачак. Аднак кіраўнік прэс-службы беларускага прэзідэнта Павел Лёгкі гэтую інфармацыю не пацвердзіў, але і не абверг.
“У прэзідэнта знаходзяцца дзесяткі дакументаў на разгляд. Які канкрэтна дакумент прэзідэнт разглядае ў дадзены момант, я сказаць не магу. Ці будзе сёння падпісаны той або іншы ўказ, я не ведаю. Тое, што ўказ аб адмене штампа на выезд пакуль не падпісаны — гэта дакладна”.