viasna on patreon

Праваахоўныя органы ігнаруюць тэму гвалтоўна выкрадзеных грамадскіх дзеячаў.

2004 2004-12-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Другі дзень на семінары ў Брэсьце супрацоўнікі міліцыі зь Беларусі, Расеі, Украіны й Літвы абмяркоўваюць, як зрабіць больш дзейнымі пошукі зьніклых людзей. У беларускім грамадзтве вітаюць увагу да гэтай балючай тэмы, але лічаць, што ў ёй ня мусіць быць выключэньняў.

“Лічыцца 169 зьніклых за мяжой грамадзянаў Беларусі. Зь іх 60 % зьехалі ў Расею, астатнія ў Польшчу, Літву, Украіну. Гэта альбо турысты, альбо тыя, хто зьехаў на заробкі”, - такія дадзеныя, паводле супрацоўніка міліцыі Віктара Васілеўскага, прагучалі на сэмінары ў Берасьці.

Між тым па-за межамі размовы на сэмінары ў Брэсьце таксама застаецца праблема пошуку зьніклых ў Беларусі апазыцыянэраў. У прыватных размовах беларускія міліцыянты кажуць, што іх хвалюе лёс зьніклага экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі, дэпутата Віктара Ганчара, бізнэсоўцы Анатоля Красоўскага, але гэтая тэма ня мусіць падымацца на публіцы. Вось як камэнтуе “Радыё Свабода” такое становішча праваабаронца з Беларускага Хэльсынскага камітэту Алег Гулак:

“Цікава было б назіраць, як адны адмыслоўцы могуць глядзець у вочы сваім калегам, калі фактычна на іх сумленьні гэтыя зьнікненьні. Бо той жа міністар унутраных справаў Беларусі Навумаў фігуруе ў мэмарандуме Пургурыдэса, у працэсуальных дакумэнтах з гэтага мэмарандума, якія прадставілі сваякі пацярпелых. Як гэтыя людзі могуць казаць адно, але не рабіць справу да канца ? На маю думку, тут пытаньне з сумленьнем гэтых людзей”.

Нагадаем, дзейны міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў на апошніх прэсавых канфэрэнцыях на пытаньні журналістаў зь недзяржаўных мэдыяў заяўляў, што зьніклыя вядомыя апазыцыянэры для яго нічым не адрозьніваюцца ад больш чым тысячы зьніклых простых грамадзянаў, і што іх будуць шукаць аднолькава, між тым 5 гадоў пошукаў не далі вынікаў. А сёлета Уладзімір Навумаў патрапіў у сьпіс вышэйшых беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Эўропы – у тым ліку з той прычыны, што яны перашкаджаюць пошукам зьніклых апазыцыянэраў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства