viasna on patreon

Полацкі гарадзкі суд вынес пакараньне назіральніку ад Беларускага Хельсінскага камітэту Ўладзімеру Амосаву — штраф у памеры двух базавых адзінак (48 тысяч рублёў). Суд інкрымінаваў У.Амосаву паклёп на службовую асобу.

2004 2004-12-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Уладзімер Амосаў зьяўляўся назіральнікам на 89-й Фарынаўскай акрузе (Полацкі раён). 13 кастрычніка, падчас папярэдняга галасаваньня, ён патэлефанаваў у раённы аддзел міліцыі і паведаміў, што старшыня камісіі, зачыніўшыся ў асобным пакоі, ужывае разам зь сябрамі сьпіртныя напоі.

Праз тры гадзіны міліцыя прыехала на ўчастак, і старшыню камісіі, зь ягонай згоды, адвезьлі на мэдычную экспэртызу, якая, паводле афіцыйнай вэрсіі, алкаголю ў крыві не знайшла. З гэтай нагоды назіральнік ад БХК быў абвінавачаны ў паклёпніцтве і супраць яго была пачатая судовая справа.

Паводле сьведчаньня спадара Амосава, справа гэтая інсьпіраваная ўладамі, пры гэтым сьведкі, якія знаходзіліся 13 кастрычніка на ўчастку і мусілі выступіць у судзе ў ягоную падтрымку, зазналі псыхалягічны ціск і на судовае паседжаньне не зьявіліся, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства