Вячаслаў Сіўчык асуджаны на 10 сутак адміністратыўнага арышту
https://spring96.org./be/news/19726
2008
2008-01-10T17:16:38+0200
2008-01-10T17:16:38+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня адбылося судовае паседжаньне над прэвентыўна затрыманым увечары 9 сьнежня апазіцыянерам Вячаславам Сіўчыкам. Адвакат Вера Страмкоўская 4 разы заяўляла хадайніцтва аб тым, каб у суд выклікалі сьведкаў затрыманьня, аднак яны так і не былі задаволеныя. На падставе ілжывых рапартоў міліцыянтаў судзьдзя Цэнтральнага райсуду сталіцы Тацяна Паўлючук прызнала палітыка віноўным ў дробным хуліганстве і пакарала яго адміністратыўным арыштам тэрмінам на 10 сутак.