У Магілёве шэраг актывістаў атрымалі позвы ў міліцыю
Напярэдадні акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, што мае 21 студзеня адбыцца ў Магілёве, шэраг магілёўскіх грамадзкіх актывістаў атрымалі позвы, згодна зь якімі яны мусяць уранку 21-га студзеня зьявіцца ў раённыя аддзяленьні міліцыі гораду. Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, позвы атрымалі:
Ігар Барысаў, журналіст
Яўген Бойка, моладзевы актывіст
Тацяна Буланава, моладзевая актывістка
Алесь Буракоў, карэспандэнт “Радыё Рацыя”
Ганна Ільіна, журналістка
Алесь Паплыка, моладзевы актывіст
Сяргей Фамін, прафсаюзны актывіст
У позве да Тацяны Буланавай указана, што яна выклікаецца ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе. Некаторыя з актывістаў прыеялі рашэньне не зьяўляцца ны выклік, лічачы, што позвы аформленыя альбо дастаўленыя з парушэньнем заканадаўства.
Нагадаем, што ад 15 студзеня яшчэ адзін грамадзкі актывіст Валадар Цурпанаў адбывае ў Магілёве дзесяцідзённы арышт, да якога быў асуджаны 16 студзеня судом Ленінскага раёну Магілёва за ўдзел у папярэднім мітынгу прадпрымальнікаў у Магілёве, які адбыўся 10 студзеня.