Міністэрства юстыцыі прызнала правамоцным выключэнне з БСДП (НГ) яе старшыні Мікалая Статкевіча
6 студзеня 2005 г. Міністэрства юстыцыі накіравала на адрас Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) ліст “Аб выключэньні з партыі М.Статкевіча, У. Нісьцюка, У. Малашкі і Ю. Маркоўскага” за подпісам міністра юстыцыі В. Галаванава.
У лісьце гаворыцца, што ў Мінюст паступілі матэрыялы аб выключэньні з БСДП (НГ) старшыні партыі Мю. Статкевіча, першага намесьніка старшыні партыі У. Нісьцюка, намесьніка старшыні У. Малашкі і сябра Цэнтральнага Камітэту Ю. Маркоўскага.
Міністэрствам юстыцыі была праведзеная праверка правамоцнасьці выключэньня з партыі ўказаных асобаў і ўстаноўлена, што “...рашэньне Мінскага гарадзкога камітэту БСДП(НГ) ад 8.12.2004г. аб выключэньні з партыі У. Нісьцюка, В. Малашкі і Ю. Маркоўскага з’яўляецца неправамоцным. У ходзе вывучэньня правамоцнасьці рашэньня Мінскага гарадзкога камітэту БСДП(НГ) ад 11.12.2004 г. аб выключэньні з партыі яе старшыні М. Статкевіча парушэньняў не выяўлена. Дадзенае рашэньне Міністэрствам юстыцыі прызнанае правамоцным. Такім чынам, выконваючым абавязкі старшыні БСДП(НГ) па стане на 6 студзеня з’яўляецца У. Нісьцюк”, -- паведаміла прэс-служба БСДП(НГ).