Кацярыну Салаўёву йзноў выключылі з універсітэту
Моладзь пазбаўляюць права на адукацыю. Полацкую маладафронтаўку Кацярыну Салаўёву зноў выключылі з універсітэту.
“Падставы цалкам незаконныя,- кажа Кася прэс-службе Маладога Фронту, - мяне выключаюць за тое, што я быццам бы не здала адзін залік, які якраз супаў з днём майго суду за графіці на полацкім гарвыканкаме, я проста фізычна не магла прыйсьці на яго. А магчымасьці пераздаць мяне па незразумелых прычынах пазбавілі”.
Між тым, месяц назад Кацярына ўжо была незаконна выключаная з навучальнай установы, але пад ціскам грамадзкасьці кіраўніцтва ўніверсітэту было вымушанае адмяніць сваё рашэньне. Тады дзяўчыне паабяцалі “патрываць да першага зручнага моманту”, які, відаць, зараз і надышоў.
Акром таго, на полацкую маладафронтаўку Кацярыну Салаўёву распачата крымінальная справа па артыкуле 193’1 – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі”, па артыкуле 370 КК Беларусі - “зьнявага дзяржаўных сымбаляў”. Пакуль вядзецца следзтва.