viasna on patreon

Беларуская літаратура і сучасны кнігагандаль

2008 2008-01-23T16:27:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У Беларусі змяншаюцца наклады кніг на беларускай мове, але павялічваецца колькасць назваў. Ці ёсць іх выданне бізнесам ва ўмовах цяперашней сітуацыі ў кніжным гандлю і стаўлення дзяржавы да беларускай мовы?

У параўнанні з 2006-м у мінулым годзе на 15 адсоткаў павялічылася колькасць назваў выдадзеных на беларускай мове кніг, але зменшыліся на 17 адсоткаў наклады беларускамоўных выданняў. Шэсць дзяржаўных выдавецтваў зменшылі за гэты перыяд выданне кніг на беларускай мове па назвах крыху болей за сем адсоткаў, па накладу – на 35. Гэтыя лічбы ўзгадаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Лапценак.

Няма таго, што раньш было

 

Уладальнік прыватнага ведавецтва Зміцер Колас тлумачыць, што...

 

"Выдаваць можна было б і больш. Але з-за таго, што малыя наклады, не атрымліваецца".

 

Па словах Зміцера Коласа, калі выдаешь 500 асобнікаў і калі выдаешь 50 000, выдавец кладзе аднолькавы час на падрыхтоўку і таго накладу, і гэтага. Што ж датычыцца прыбытку, то у першым выпадку могут быць і страты, а пры 50 000  экзэмплярах – прыбытак вельмі добры.

 

"Калі мы не можам прадаць вялікі наклад, мы працуем, а маем толькі задавальненне", - падкрэсліў уладальнік прыватнага выдавецтва.

 

У цяперашней сітуацыі, удакладняе Колас, выданне беларускамоўных кніжак цяжка назваць бізнесам.

 

Па яго словах, гэтая сітуацыя абумоўленая стаўленнем да беларускай культуры і мовы, якая існуе на афіцыўным узроўні сення.

 

"Бо, калі было стаўленне іншае, на пачатку 90-х, - я з 90-га года пачаў выдаваць кнігі – я выдаваў накладамі 70 000, 30000, былі і 80000. Такія наклады – гэта добры бізнес. Але цяпер яго няма". 

Выданне кніг на беларускай мове апошнім часам сталася справай энтузіястаў і прыватных ініцыятыў, адзначае Зміцер Колас. Прыкладам такой ініцыятывы есць тандэм Настассі Мацяш і Алеся Яўдахі.

"Посткаланіяльны комплекс"?

 

"Я не лічу, што беларуская літаратура стратная апрыёрна", - кажа незалежны кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха.

 

На яго думку, на беларускай літаратуры можна зарабляць таксама.

 

"Проста ёсць посткаланіяльны комплекс, што беларускае – гэта нешта лубочнае, занядбанае, і без нейкай падпіткі яно не самадастатковае і не ў стане выжываць і развівацца".

 

Настасся Мацяш звяртае ўвагу на тое, што шмат беларускіх кніжак гадамі застаюцца на паліцах у кнігарнях. Па яе назіраннях, тое, што цікава, выдаецца настолькі малымі накладамі, што выдаўцам ня мае сэнсу звязвацца з кнігарнямі:

"Я не дзіўлюся, што кніжкі беларускія ў кнігарнях не купляюць. Таму што калі зайсці і паглядзець, што там прадаецца, то можна проста жахнуцца", - кажа Настасся Мацяш.

Алесь Яўдаха звяртае ўвагу на іншую праблему: у беларускіх кнігарнях.  

"Усе завалена расейскім. Калі выходзіць беларуская кніжка, ей проста каб не згубіцца у расейкім моры, трэба больш прамоцыі".

 

Ці ёсць попыт на беларускамоўныя кнігі?

 

На пытанне, ці есць насамрэч попыт на беларускамоўныя кнігі, Зміцер Колас адказаў пытаннем:

 

"Калі на пачатку 90-х гадоў прадаваліся наклады па 70000-80000,  то куды гэтыя людзі дзеліся? Мы ведаем, што такое попыт і як ен арганізуецца. І як можна попыт гэты закрыць".

 

Паводле Зміцера Коласа, калі ёсць добрыя арганізацыі па кнігараспаўсюджванню, калі ёсць добрая праца кнігарнь, калі ёсць добрая праца ўвогуле СМІ па прапагандзе літаратуры, тады ёсць і попыт.

 

"А калі ў нас ў кнігарнях большая частка кніг – гэта кнігі расейскіх выдавецтваў, і яны танней, безумоўна, бо там наклады большыя, то як можна прабіцца?", абураецца Зміцер Колас.

 

Ён згодны з Алесем Яўдахам. Нават, калі кнігарні і бяруць беларускія кнігі, яны патанаюць “ў акіяне таннай расейскай літаратуры”. Таму ўсе гэта залежыць ад правілаў, якія ўсталяваныя ў кнігагандлю, сцвярджае выдавец.

 

 “І калі кіравацца толькі мэтазгоднасцю з пункту гледжання здабычы прыбытку, то выбачайце, культура так не робіцца”, - упэўнены Зміцер Колас.

 

Той факт, што кольсць назваў беларускамоўных выданняў павялічваецца, выдавец лічыць  безумоўным сведчаннем наяўнасці зацікаўленнай аудыторыі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства