Гомельшчына: замоўлена 57 пікетаў у падтрымку апазыцыйных партыяў
https://spring96.org./be/news/20108
2008
2008-01-23T14:05:00+0200
2008-01-23T14:05:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Паводле зьвестак кіраўніка рэгіянальнай арганізацыі прыпыненай Партыі камуністаў Беларускай Уладзімера Сякеркі, 22 замовы на пікет накіраваны ў Гомельскі гарвыканкам ад жыхароў абласнога цэнтру. У Сьветлагорскі райвыканкам пададзена 15 замоваў, у Жлобінскі райвыканкам — 10. Запатрабавалі дазволу на пікеты жыхары Рэчыцы й Рагачову.
“Я асабіста разам з Анатолем Ільінчыкам і Ўладзімерам Бабраўнічым падаў замову на правядзеньне ў абласным цэнтры 3 лютага мітынгу. Мы хочам публічна распавесьці пра дзеяньні ўладаў, скіраваныя на зьнішчэньне апазыцыйных партыяў і дэмакратычных грамадзкіх структураў”, — сказаў спадар Сякерка.