viasna on patreon

Гарадзенскія “даішнікі” ўпалявалі праваабаронцу Віктара Сазонава

2008 2008-01-26T11:14:32+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гародні раніцай 26 студзеня супрацоўнікі ДАІ спынілі аўтамабіль мясцовага праваабаронцы і актывіста Віктара Сазонава. Даішнікі, верагодна доўга чакалі ў двары, калі аўтамабіль кранецца з месца. Але не тэхнічны стан аўтамабіля цікавіў іх: найперш яны намагаліся знайсьці зачэпку, каб затрымаць старшыню Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі Грамада (БСДГ) Віктара Сазонава і старшыню Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БНФ Сяргея Мальчыка, які таксама знаходзіўся ў аўтамабілі.

Як стала вядома ПЦ “Вясна”, актывісты накіроўваліся ў Свіслач на рэгіянальны сход Аб’яднанай кааліцыі, запланаваны на гэты дзень. Пад час агляду салона аўтамабіля супрацоўнікі ДАІ знайшлі друкаваную прадукцыю без выходных дадзеных. Гэта паслужыла нагодай, каб канваіраваць аўтамабіль у Ленінскі РАУС Гародні, дзе актывістаў ужо чакалі. Быў складзены пратакол выняцьця друкаванай прадукцыі, пасьля чаго затрыманых выпусьцілі з РАУС.

Па словах Віктара Сазонава, толькі за апошні тыдзень гэта другая спроба ўладаў сарваць рэгіянальныя сходы Аб’яднанай кааліцыі. У мінулыя выходныя з гэтай прычыны быў затрыманы актывіст Юры Істомін, якога арыштавалі на 3 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства