viasna on patreon

Л.Ярмошына: Інстытут міжнароднага назірання за выбарамі з'яўляецца чыста палітычным інструментам

2008 2008-01-30T13:14:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Інстытут міжнароднага назірання за выбарамі - чыста палітычны інструмент, заявіла ў эксклюзіўным інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка" старшыня Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, інстытут міжнароднага назірання за выбарамі з'явіўся ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Заходнія краіны, і перш за ўсё ЗША, стварылі такім чынам інструмент для кантролю і рэгулявання выбарчых працэсаў на постсавецкай прасторы. У залежнасці ад таго, задавальняюць іх вынікі выбараў або не задавальняюць, выбары аб'яўляюцца то транспарэнтнымі (празрыстымі) і дэмакратычнымі, то не транспарэнтнымі і не дэмакратычнымі, сказала Лідзія Ярмошына. Калі выбары атрымліваюць негатыўную ацэнку, супраць дзяржавы пачынаюць прымяняць тыя або іншыя санкцыі.

Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі падкрэсліла, што з юрыдычнага пункту гледжання вывады міжнародных наглядальнікаў не маюць законнай сілы. Часта іх нельга назваць ні аб'ектыўнымі, ні незалежнымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства