viasna on patreon

Улады выдадуць “Ідэалогію беларускай дзяржавы ў пытаннях і адказах”

2008 2008-01-30T14:52:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Да 25 сакавіка Інфармацыйна-аналітычнаму цэнтру пры Адміністрацыі прэзідэнта, які нядаўна ачоліў Алег Праляскоўскі, даручана правесці сацыялагічнае даследаванне з мэтай выяўлення найбольш вострых праблемаў палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця краіны.

Адпаведнае распараджэнне, як паведамляе "Беларускі партызан", нібыта падпісанае першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Анатолем Рубінавым.
 

Паводле гэтага дакумента, з улікам дадзенага сацапытання ІАЦ павінен падрыхтаваць спецыяльны дапаможнік “Ідэалогія беларускай дзяржавы ў пытаннях і адказах”. Арыгінал-макет гэтага выдання мусіць з’явіцца да 25 красавіка.
 

Рубінаў таксама загадаў “сістэматычна праводзіць анкетаванне па праблемах, што хвалююць студэнтаў, і пры правядзенні адзіных дзён інфармавання надаваць першачарговую ўвагу асвятленню актуальных палітычных, сацыяльна-эканамічных праблемаў, якія былі выяўленыя падчас анкетавання”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства