viasna on patreon

Газеце "Прессбол" пагражае закрыццё

2005 2005-01-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

5-га студзеня Міністэрства інфармацыі вынесла папярэджанне рэдакцыі недзяржаўнай газеты "Прессбол". Гэта ўжо другое цягам году пісьмовае папярэджанне, вынесенае за парушэнне арт. 5 Закона аб друку, што можа стаць падставай для спынення дзейнасці газеты судом.
Падставай для папярэджання, вынесенага 5-га студзеня, стаў атрыкул "Вопросы жизни и смерти. Открытое обращение к Александру Лукашенко" ("Прессбол" N 153 (1753) ад 21.12.2004 г.). Міністэрства палічыла, што ў ёй выданне апублікавала матэрыялы судовай справы без пісьмовага дазволу суддзі (у прыватнасці, зыскавую заяву міністра фінансаў РБ, кіраўніка Беларускай асацыяцыі гімнастыкі Мікалая Корбута). Рэдакцыя мае права абскардзіць вынесенае папярэджанне напрацягу месяца ў Вышэйшы гаспадарчы суд.

8-га красавіка 2004 г. "Прессбол" ужо атрымліваў папярэджанне ад Мінінфармацыі па арт. 5 за праект "Саша и Сирожа", у якім, на думку рэгіструючага органа, была "выкарыстана вульгарная і табуіраваная лексіка, скажоныя агульнапрынятыя нормы рускай мовы", што з'яўляецца "замахам на маральнасць грамадзян". Папярэджанне рэдакцыя не аспрэчвала, а праект "Саша и Сирожа" з таго часу ў газеце не з'яўляўся.
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства