viasna on patreon

Жалезнічэнка адмовіўся даваць прысягу

2008 2008-02-09T10:30:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/rzalezniczehka.jpg

Сёння на адмысловай цырымоніі ў вайсковай частцы ў Жлобіне, куды апазіцыянера забралі ў армію, калі чарга прымаць прысягу дайшла да яго, хлопец адмовіўся рабіць гэта.  Ён заявіў, што не збіраецца служыць цяперашняму рэжыму ды наогул забранне яго ў войска незаконнае.

Пры гэтым Зміцер Жалезнічэнка не ведаў пра тое, што 8 лютага суд Савецкага раёну Гомеля прызнаў незаконнымі яго адлічэнне з мясцовага універсітэта і прызыў у армію.

Суддзя Юрый Жараў задаволіў абедзве скаргі абаронцаў юнака і прымусіў вайскоўцаў адкласці прызыў Змітра Жалезнічэнкі, а кіраўніцтва універсітэта – яшчэ раз вярнуцца да разгляду персанальнай справы актывіста, на падставе якой той быў адлічаны з навучальнай установы.

Нагадаем, намеснік старшыні абласной арганізацыі “Моладзь БНФ” Зміцер Жалезнічэнка быў двойчы адлічаны з Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Ф.Скарыны. Ён з'яўляўся выдатнікам вучобы і не прапускаў заняткі без уважлівай прычыны. Першае адлічэнне актывіст дэмакратычных сіл абскардзіў у судзе і дамогся аднаўлення ў ВНУ, але праз чатыры дні зноў быў адлічаны і прызваны ў армію – на тэрміновую ваенную службу ў транспартных войсках у Жлобіне.

Зараз бацькі юнака спрабуюць дабіцца выканання кіраўніцтвам вайсковай часткі рашэння суда. Бо суддзя адмовіўся даць распараджэнне аб прымусовым выкананні прысуду. Ён матываваў гэта тым, што камандзір вайсковай часткі можа непадпарадкавацца рашэнню грамадзянскага суду.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства