viasna on patreon

Пінск: суд выкрыў памылкі міліцыянтаў

2008 2008-02-18T14:56:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“Пастанова судзьдзі Лешчанкі займае дзьве старонкі тэксту. Ён выкрыў шматлікія памылкі пратаколу, які 10 лютага склаў маёр пінскай міліцыі Аляксандар Сыраежка”, — паведаміў “Свабодзе” Аляксандар Васільеў.

Грамадзкі актывіст А.Васільеў быў затрыманы на калгасным рынку ў Пінску 10 лютага. Тады маёр Сыраежка абвінаваціў яго ў арганізацыі акцыі пратэсту прадпрымальнікаў і непадпарадкаваньні міліцыі. Пасьля затрыманьня Аляксандар Васільеў быў дастаўлены ў Пінскі ГАУС і амаль два дні ўтрымліваўся ў няволі.

Суд над Аляксандрам Васільевым адбыўся 11 лютага. З-за недахопу доказаў віны паседжаньне было перанесена на сёньня.


Аляксандру Васільеву 35 гадоў. Ён — сябра кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва”. За арганізацыю акцыяў пратэсту і ўдзел у іх арыштоўваўся раней на 5, 7 і 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства