Пачаліся затрыманьні за сьвяткаваньне 25 сакавіка
https://spring96.org./be/news/20690
2008
2008-02-28T15:53:55+0200
2008-02-28T15:53:55+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў судзе Савецкага раёну сталіцы адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе па арт. 23.34 КаАП РБ, заведзенай ў дачыненьні да моладзевых актывістаў Юлі Сіўцовай і Яўгена Пятліцкага.
Судзьдзя Аксана Рэлява адклала працэс да заўтрашнягя дня, каб выклікаць дадатковых сьведкаў - жыхароў дому, а саміх актывістаў адвезьлі на Акрэсьціна.
Юлія Сіўцова і Яўген Пятліцкі ўчора ўвечары былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі на вуліцы Сурганава ў Менску, калі зьбіралі подпісы жыхароў Савецкага раёну за адкліканьне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Уладзімера Крука. Пры даглядзе міліцыянты знайшлі налепкі з заклікам выйсьці на вулічную дэманстрацыю 25 сакавіка, каб адсьвяткаваць 90-годзьдзе Беларускай Народнай Рэспублікі - Дзень Волі.