viasna on patreon

1 лютага адбылася сустрэча праваабаронцаў з Утай Цапф -- старшынёй сьпецыяльнай Працоўнай групы Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ па Беларусі.

2005 2005-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), Беларускага Хельсінкскага Камітэту, Незалежнага таварыства прававых дасьледваньняў, Праваабарончага цэнтру «Вясна» ды інш.

Праваабаронцы выказалі сваё бачаньне грамадска-палітычнай сітуацыі, якая склалася ў Беларусі на сёньняшні дзень. Асабліва вялікая занепакоенасьць была выказанная па пытаньнях, зьвязаных з забеспячэньнем права на свабоду асацыяцый на фоне падрыхтоўкі новай рэдакцыі Закону «Аб грамадскіх аб'яднаньнях».

Міхаіл Пастухоў, які прадстаўляў БАЖ, выказаў занепакоенасьць сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі і крымінальным перасьледам журналістаў за «паклёп” і “абразу” у дачыненьні да прэзідэнта». Па еўрапейскіх стандартах нельга несьці крымінальную адказнасьць за слова, а ў Беларусі практыка выкарыстаньня крымінальных артыкулаў за «абразу» і «паклёп” у адносінах прэзідэнта працягваецца. Апрача таго, Міхаіл Пастухоў заявіў, што пасьл ўвядзеньня новага дыскрыімнацыйнага Закон пра СМІ у сілу, на незалежнай прэсе будзе пастаўлены крыж.

А прадстаўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч засяродзіў увагу спадарыні Цапф на тым, што ў Беларусі працягваюцца грубыя парушэньні правоў грамадзянаў на свабоду сходаў. В. Стэфановіч нагадаў пра тое, што пасьля акцый пратэсту супраць сфальсіфікаваных вынікаў выбараў і рэферэндуму, якія адбыліся ў кастрычніку 2004 года, былі затрыманыя больш за 100 чалавек. В. Стэфановіч зьвярнуў увагу на павелічэньне фактаў выкарыстаньня катаваньня ў адносінах грамадзянаў краіны, якія затрымліваюцца пасьля акцый пратэсту. В. Стэфновіч выказаў меркаваньні, што ў дадзенай сітуацыі праваабаронцы вітаюць непрадастаўленьне віз у краіны Еўразьвязу асобам, якія бралі ўдзел у катаваньнях. На сёньняшні дзень гэта адзіная магчымасьць аднавіць справядлівасьць

Старшыня Беларускага Хельсінкскага Камітэту Тацяна Процька гаварыла пра недасканалае выбарчае заканадаўства. У прыватнасьці, што вельмі важна настойваць на выкананьні «чатырох умоваў» АБСЕ, якія дагэтуль не выкананыя і зьяўляюцца актуальнымі, а таксама неабходна ўнясьці зьмены у выбарчае заканадаўства, з улікам рэкамендацый, зробленых падчас папярэдніх выбарчых кампаній.

Візіт сьпецыяльнай Працоўнай групы ПА АБСЕ ў Мінск працягнецца да 3 лютага..

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства