viasna on patreon

Старшыні Гродзенскай філіі партыі БНФ забаронены выязд за мяжу

2005 2005-02-02T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведаміў сайт Хартыі-97.

З 2 лютага дня гродзенскі палітык Сяргей Мальчык атрымаў новы статус: інтэрніраваны на сваёй радзіме. Цяпер ён не можа выехаць за межы краіны.

Пачыналася ўсё 31 кастрычніка мінулага года ў раённым цэнтры Свіслач, дзе было ўскладанне кветак да магілы Віктара Каліноўскага і да помніка Кастусю Каліноўскаму. Акцыя была спынена міліцыянтамі, якія затрымалі двух чалавек з кветкамі, на іх былі складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за выкарыстанне незарэгістраванай сімволікі і ўдзел у несанкцыянаваным шэсці ў гонар слынных беларусаў. Сяргей Мальчык быў аштрафаваны на 70 “мінімалак” – 1680 тысяч беларускіх рублёў.

Паколькі палітык не сплаціў штраф і ў яго няма маёмасьці, якую можна было б апісаць, 1 лютага Мальчык атрымаў копію прадстаўлення суда Ленінскага раёна Гродна, у якім той звяртаецца да УУС аблвыканкама з просьбай абмежаваць правы Сяргея Мальчыка на выезд за межы Беларусі. Дарэчы, рашэнне было прынята без яго удзелу у судовым працэссе.

Сам інтэрніраваны лічыць, што яго грамадзянскія правы парушаны і ён будзе абскарджваць гэтае рашэнне у суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства