viasna on patreon

Сына забітай журналісткі Веранікі Чаркасавай бацька забраў у Маскву

2005 2005-02-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Антон Філімонаў, сын забітай у кастрычніку беларускай журналісткі Веранікі Чаркасавай, цяпер знаходзіцца ў Маскве. Яго забраў да сябе бацька, Дзмітрый Філімонаў, з якім журналістка развялася шмат гадоў таму.
Не выключана, што гэткія дзеянні прадыктаваныя намерам пракуратуры г. Мінска на месяц пакласці А. Філімонава на стацыянарную псіхіятрычную экспертызу. Як заявіла беларускай службе Радыё "Свабода" бабуля падлетка і маці забітай журналісткі Дыяна Чаркасава, "калі пра гэта даведаліся яго бацька са сваёй жонкай, якая нармальна ставіцца да Антона, то яны прыехалі і забралі хлопца... Бацька казаў, што не дазволіць праводзіць эксперыменты над сваім сынам".
Паводле Радыё "Свабода", існуе верагоднасць таго, што беларуская пракуратура можа звярнуцца да расійскага боку з патрабаваннем выдаць А. Філімонава як падазраванага ў забойстве, бо, згодна з іх пастановай, яму трэба прайсці прымусовую псіхіятрычную экспертызу. Аднак, адзначае карэспандэнт "Свабоды", згодна з канвенцыяй аб прававой дапамозе паміж Беларуссю і Расіяй, экспертызу можна правесці і ў Маскве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства