Пастара царквы " Новае жыцьцё" аштрафавалі
https://spring96.org./be/news/20867
2008
2008-03-10T12:49:50+0200
2008-03-10T12:49:50+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/slava1.jpg
Суд Маскоўскага раёну Менску аштрафаваў пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 250 тысяч рублёў.
Пастара царквы абвінавацілі ў невыкананьні прадпісаньняў пракурора. Нагадаем, у 2006 годзе гарадзкія ўлады спрабавалі адабраць у вернікаў іх храм (былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску).
Вернікі абвясьцілі галадоўку і трымалі яе да тае пары, пакуль улады не прапанавалі вырашыць канфлікт у Вышэйшым гаспадарчым судзе. Летась справа так і ня мела працягу. А напрыканцы году прадстаўнікі розных ведамстваў намагаліся прайсьці ў будынак. Але вернікі заявілі, што пакуль ня вырашыцца канфлікт, яны ня пусьцяць у свой храм пабочных асобаў