viasna on patreon

У Менску судзяць арганізатараў “Эўрапейскага маршу”

2008 2008-03-11T12:46:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/eura.jpg

У Савецкім судзе Менску пачаўся разгляд пазову арганізацыі “Гараўтадор” да арганізатараў “Эўрапейскага маршу”, які прайшоў у Менску 14 кастрычніка мінулага году.


“Гараўтадор” лічыць, што панёс дадатковыя страты больш як на 2 мільёны рублёў з-за таго што арганізатары акцыі зрабілі адхіленьне ад вызначанага гарадзкімі ўладамі маршруту – замест шэсьця ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор пачалі марш ад Кастрычніцкай плошчы.

Сёньня ў суд зьявіліся заяўнікі акцыі Анатоль Лябедзька і Віктар Івашкевіч. Астатнія заяўнікі сярод іх Вінцук Вячорка, Аляксандар Мілінкевіч, Яўген Афнагель і Зьміце Хведарук у суд не прыйшлі.

Віктар Івашкевіч і Анатоль Лябедзька прэтэнзіі “Гараўтадору” адхіляюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства