viasna on patreon

Суд над Сяргеем Антончыкам перанесены на 14 лютага ў сувязі з неабходнасьцю допыту сьведак

2005 2005-02-07T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш дзесятка амонаўцаў і асобы ў цывільным уварваліся 5 лютага ў арэндаваную вядомым грамадзкім актывістам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савету Сяргеем Антончыкам прыватную кватэру, дзе сабраліся грамадзкія актывісты з розных рэгіёнаў Беларусі. Міліцыя затрымала Сяргея Антончыка, ягоную жонку Тамару і яшчэ каля 20 грамадзкіх актывістаў. Усе затрыманыя знаходзіліся ў аддзеле міліцыі Савецкага раёну, дзе міліцыянты спраўджвалі асобы затрыманых. Пасьля таго, як на Антончыка склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага сходу (арт. 167.1 ч.2 КаАП РБ), ён быў адпушчаны.

7 лютага ў судзе Савецкага раёну Менску пачаўся судовы разгляд справы Сяргея Антончыка, але ў сувязі з неабходнасьцю допыту сьведак, у тым ліку – супрацоўнікаў міліцыі, якія складалі пратаколы аб адміністратыўным затраманьні, суд быў перанесены на 14 лютага на 14.30.

Сяргею Антончыку ў выпадку прызнаньня яго вінаватым па высунутым супраць яго абвінавачаньні пагражае адміністратыўны арышт ад 10 да 15 сутак альбо штраф ад 150 да 300 базавых велічыняў.

Напрыканцы мінулага году Сяргея Антончыка затрымалі за правядзеньне паседжаньня аргкамітэту грамадзкага руху самадапамогі “Айчына”. Ён быў абвінавачаны ў арганізацыі несанкцыянаванага сходу. Суд тады пакараў спадара Антончыка 15-сутачным адміністратыўным арыштам, нагадвае «Радыё Свабода».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства