viasna on patreon

Сёньня чакаецца некалькі судоў

2008 2008-03-24T09:27:50+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sud1.jpg

Сёньня ў Жодзінскім гарадзкім судзе будуць судзіць арганізатараў акцыі, прымеркаванай да сьвяткаваньня Дня Волі. 23 сакавіка ў жодзінскім гарадзкім парку сабраліся каля паўсотні чалавек. Яны прайшлі калёнай да помніка “Героі жывуць вечна”. Дэманстранты ўсклалі кветкі і запусьцілі ў неба белыя і чырвоныя балёнікі.

Міліцыянты затрымалі Паўла Красоўскага, Юрася Жылку, Аляксандра Камароўскага і Юрыя Сілкіна. Іх абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі і адвезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Сёньня ў суд Ленінскага раёну Менску прывязуць з турмы на вуліцы Акрэсьціна Марыю Аліеву і Алену Напорку.

 

Жанчын затрымалі ўвечары 22 сакавіка супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёну, калі тыя раскідвалі па паштовых скрынях газэту “Вольная Серабранка”. У Марыі Аліевай у сумцы засталося 20 газэт, а ў Алены Напоркі – 46.

 

Міліцыянты склалі пратакол за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі без выходных дадзеных. Жанчын яны дадому не адпусьцілі, а адвезьлі ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Раней за распаўсюджваньне газэт без выходных дадзеных міліцыянты неаднойчы затрымлівалі людзей. Суды распаўсюджвальнікаў каралі штрафамі. Тое, што жанчын-пэнсіянэрак да суду зьмясьцілі ў камэру – беспрэцэдэнтны выпадак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства