viasna on patreon

У Гомельскай вобласьці страйк падтрымалі звыш 10 тысяч дробных прадпрымальнікаў

2005 2005-02-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На Гомельшчыне страйкавалі прадпрыймальнікі буйнейшых рынкаў Гомелю, Рэчыцы, Сьветлагорску, Рагачова ды іншых гарадоў.

Амаль тры тысячы дробных прадпрымальнікаў Цэнтральнага рынку Гомелю ня выйшлі сёньня на працу. А 10-й гадзіне многія зь іх паміж парожніх гандлёвых радоў падпісвалі зварот да ўладаў супраць увядзеньня падатку на даданую вартасьць.

Паводле назіраньняў прадпрымалькаў, напачатку году ў сувязі з патрабаваньнем ліцэнзіяў, падвышэньнем іншых плацяжоў працу на гомельскіх рынках пакінулі ўжо каля 20% дробных гандляроў. Новаўведзены падатак на даданую вартасьць ушчэнт разбурае прадпрымальніцтва.

“Цяпер сыдуць з рынкаў адсоткаў 80 прадпрыймальнікаў. Калі нам дзяржава можа прадаставіць працоўныя месцы ў дзяржаўных структурах, мы ня супраць пакінуць рынак. Усё адно тут мы не атрымліваем ніякага прыбытку”, — распавяла «Радыё Свабода» прадпрымальніца Надзея Комава.

У другой палове дня страйкоўцы гомельскіх рынкаў перадалі свае пісьмовыя патрабаваньні да ўладаў у аблвыканкам, дзе прысутнічалі і чыноўнікі Міністэрства падаткаў і збораў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства