На Акрэсьціна не бяруць ваду і вопратку
https://spring96.org./be/news/21163
2008
2008-03-27T18:19:32+0200
2008-03-27T18:19:32+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/akrescina.jpg
Па зьвестках ад сваякоў і сяброў зьняволеных, кіраўніцтва спэцпрыёмніка забараніла перадачу цёплае вопратцы і вады затрыманым, якія зараз знаходзяцца на Акрэсьціна. Дазволена перадаваць толькі ежу і сок. Як кажуць былыя «наведвальнікі» Акрэсьціна, бязь цёплае вопраткі там вельмі цяжка, у некаторых камэрах дужа халодна й дзьме з вокнаў.
У прыёмніку‑разьмеркавальніку, што на вуліцы Акрэсьціна, зараз знаходзіцца 26 чалавек, затрыманых падчас разгону мірнае дэманстрацыі 25‑га сакавіка. Сярод іх — журналіст «Нашай Нівы» Сямён Печанко, якога арыштавалі пры выкананьні прафэсійных абавязкаў.
Таксама на Акрэсьціна адбывае адміністратыўны арышт мастак Аляксей Марачкін, затрыманы напярэдадні сьвята.