viasna on patreon

Савет Еўропы мае правесці экспертызу парушэнняў правоў чалавека ў турмах

2008 2008-03-28T14:53:36+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Нідэрландская партыя лібералаў (VVD) заклікае Савет Еўропы правесці экспертызу парушэнняў правоў чалавека ў беларускіх турмах.
Як паведамілі БелаПАН, еўрапарламентарый Жанін Хенніс Плассхарт і дэпутаты парламента Нідэрландаў Хан тэн Бруке і Ханс ван Баален, яны звярнуліся ў Раду Еўропы з заклікам даручыць Еўрапейскаму камітэту па папярэджанні катаванняў і нялюдскага або зневажальнага стаўлення або пакаранні заняцца беларускімі зняволенымі. "Беларускія турмы і калоніі маюць вельмі дрэнную рэпутацыю з-за нечалавечых умоў утрымання зняволеных, як шмат раз апісана ў дакладах праваабарончых міжнародных арганізацый, напрыклад "Міжнароднай амністыі". У іх дакладах часта згадваецца імя палітвязня Аляксандра Казуліна", — гаворыцца ў заяве нідэрландскіх палітыкаў. 14—18 красавіка ў рамках чарговай сесіі ПАСЕ у Страсбурзе Нідэрландская партыя лібералаў мае намер агітаваць міжнародную грамадскасць падтрымаць яе ініцыятыву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства