viasna on patreon

Працягваюцца рэпрэсіі супраць актывістаў моладзі БНФ

2008 2008-04-09T17:57:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

8 красавіка сябра Рады моладзі БНФ, старшыня Кастрычніцкай Рады Партыі БНФ, студэнт механіка-матэматычнага факультэта БДУ Сяржук Карповіч атрымаў вымову ад рэктара свайго ўнівэрсітэта Васіля Стражава.

Паводле вымовы студэнт абвінавачваецца ў сыстэматычных парушэньнях правілаў унутранага распарадку. Падставай могуць служыць правядзеньне акцый у Менску на 25 сакавіка, а таксама набліжэньне парлямэнтскіх выбараў, у якіх Сяржук зьбіраецца прымаць удзел у якасьці кандыдата. Паводле Сяржука Карповіча на яго факультэце такую вымову атрымаў толькі ён, але яе атрымалі яшчэ шмат студэнтаў з пераважна дэмакратычнымі перакананьнямі, што навучаюцца на іншых факультэтах БДУ. Нагадаем, што ў гэтым годзе з ВНУ па палітычных падставах былі ўжо выключаны актывісты моладзі БНФ Франак Вячорка і Антон Каліноўскі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства