Падзеі 27 сакавіка атрымалі нечаканы працяг у Магілёве
https://spring96.org./be/news/21392
2008
2008-04-09T18:15:03+0300
2008-04-09T18:15:03+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Ад пачатку тыдня ў мясцовых ВНУ на патрабаванне адмысловага ліста Міністэрства адукацыі пачаліся прафілактычныя гутаркі ў рэктаратах – цяпер усе студэнты і выкладчыкі мусяць узгадняць з дэканатам ці рэктаратам усе свае замежныя паездкі.
Міністэрскі дакумент датаваны менавіта 27 сакавіка. Нагадаем, у той дзень супрацоўнікі КДБ уварваліся ў офісы ўсіх электронных СМІ, што вяшчаюць на Беларусь з-за мяжы.
Першай навучальнай установай, дзе пачалі рэалізоўваць новую ініцыятыву міністэрства, стаў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.Куляшова. Менавіта там сканцэнтравалася большасць былых студэнтаў-“каліноўцаў”, што былі адлічаныя з польскіх ВНУ за непаспяховасць. Ад панядзелка кожнаму са студэнтаў прапанавана пісьмова засведчыць адсутнасць кантактаў з замежжам, ці згоду супрацы з адміністрацыяй ў выпадку паездкі за мяжу. Аніякай спасылкі на прававыя акты ці законы дакумент не ўтрымлівае, што выклікае пытанні ў некаторых студэнтаў - частка з іх адмовілася падпісваць ліст.