У Страсбургу прачытаюць даклад пра злоўжыванні ў Беларусі
https://spring96.org./be/news/21432
2008
2008-04-14T11:27:46+0300
2008-04-14T11:27:46+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Веснавая сесія Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы пачынаецца сёння ў Страсбургу. На ёй 15 красавіка будзе прадстаўлены даклад пра злоўжыванні ў сістэме крымінальнага правасуддзя ў Беларусі.
Яго падрыхтаваў Хрыстас Пургурыдэс, дакладчык камітэта ПАСЕ па юрыдычных пытаннях і правах чалавека. Па выніках абмеркавання даклада ПАСЕ прыме рэзалюцыю і рэкамендацыю.
У праекце рэзалюцыі, у прыватнасці, выказваецца "глыбокае шкадаванне ў сувязі з палітычна матываванымі злоўжываннямі ў сістэме правасуддзя, якія ўсё яшчэ маюць месца ў Беларусі", а таксама ўтрымліваецца заклік адзначыць артыкул Крымінальнага кодэксу, паводле якога ў нашай краіне караюць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. (БелаПАН).