Затрыманых польскіх грамадзян, Анжаліку Борыс і Ігара Банцара адпусьцілі
13 красавіка памежнікамі Гродзенскага атрада ў Воранаўскім раёне ў вёсцы Радунь прыкладна ў 10 км ад беларуска-польскай мяжы былі затрыманыя нефармальны лідэр грамадскага аб'яднання "Саюз палякаў у Беларусі" Анжаліка Борыс, карэспандэнт часопіса "Magazyn Polski" Ігар Банцэр і восем польскіх грамадзян.
Як паведаміў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, беларускія і польскія грамадзяне прыбылі ў Воранаўскі раён у рамках культурнага абмену, што не з'яўляецца парушэньнем, але знаходзіліся ў памежнай зоне без дазволу. Такім чынам, па яго словах, палякі парушылі правілы знаходжаньня замежнікаў у Беларусі, беларускія грамадзяне — рэжым памежнай зоны, паведамляе “Еўрапейскае радыё”.
Пасьля разбіральніцтва і асабістага ўдзелу ў вызваленьні віцэ-консула Польшы ў Беларусі Марціна Красіньскага, затрыманых грамадзян Польшы адпусьцілі.