viasna on patreon

21 лютага ў гаспадарчым судзе Гарадзенскай вобласці адбылося паседжанне па іску УЖРЭП Ленінскага раёна Гродна да гарадской арганізацыі БНФ. Судовае паседжанне ў чарговы раз перанесена, гэтым разам на чацвер.

2005 2005-02-22T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

БНФ у судзе прадстаўляў старшыня абласной арганізацыі Сяргей Мальчык. З боку ісца на паседжанні быў начальнік УЖРЭП Ленінскага раёна Аляксей Ліцвінаў, які выклаў аргументы камунальнікаў у спрэчцы з партыяй БНФ аб высяленні.
– Ліцвінаў яшчэ раз пацвердзіў, што яны не маюць новага памяшкання, якое маглі б нам прадставіць у якасці замены. Я у сваю чаргу ўнёс хадайніцтва аб тым, што зараз я буду прадстаўляць гарадскую арганізацыю і ў сувязі з гэтым папрасіў перанесці паседжанне, каб мець магчымасць пазнаёміцца з дакументамі па справе і падрыхтаваць адказ, – кажа ПАГОНІ Сяргей Мальчык. – Аднак я цудоўна ведаю адно. Рашэнне будзе такое, які будзе загад зверху. Тэлефоннае правасуддзе. Як у простых судах, так і ў гаспадарчых аднолькавая сітуацыя. І ўсё ж змагацца трэба.
Суд задаволіў хадайніцтва спадара Мальчыка і перанёс судовае паседжанне на чацвер. Перад гэтым, у сераду, адбудуцца яшчэ два паседжанні па справе. УЖРЭП Ленінскага раёна падаў ідэнтычныя іскі ў суд да абласной арганізацыі БНФ і гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэнне”.
Аксана Трасцянец
pahonia.promedia.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства