viasna on patreon

Віцебскі прадпрымальнік атрымаў палітычны прытулак у Польшчы

2008 2008-04-15T09:03:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Беларускі прадпрымальнік Ануфрый Рамановіч не будзе выдадзены Беларусі. Паводле рашэння Акружнога суда Беластока, экстрадыцыя беларуса з’яўляецца юрыдычна недапушчальнай.

Сярод довадаў у гэтай справе быў ліст лідэра руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, у якім сцвярджаецца што Рамановіч з’яўляецца яго паплечнікам і даўно супрацоўнічае з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

Тым самым застаўся незадаволеным запыт Беларусі аб экстрадыцыі Ануфрыя Рамановіча, якога на радзіме абвінавачваюць у крымінальным злачынстве – нявыплаце падаткаў. Рашэннем суда Рамановіч таксама вызвалены з арышту, у якім быў больш за месяц.

Ануфрый Рамановіч быў затрыманы напачатку сакавіка ў Беластоку на падставе арыштнага ордэру з Беларусі. Перад выездам з Беларусі ён быў прадпрымальнікам і дапамагаў Фонду імя Льва Сапегі ў Віцебску. На ягоным заводзе працаваў палітвязень Павал Севярынец. Праблемы ў прадпрымальніка пачаліся ў 2000 годзе, калі вырашыў ён балатавацца на парламенцкіх выбарах. З таго часу пачаліся ператрусы ў ягонай кватэры, а фірма пастаянна кантралявалася-правярался.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства