viasna on patreon

Сябры Моладзі БНФ у Віцебску не атрымалі рэкамэндацыі для паступленьня ва ўнівэрсытэт

2008 2008-04-22T10:42:58+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

21 красавіка ў Віцебску моладзевыя актывісты Партыі БНФ Аляксендр Кузьняцоў, Юля Міхайлава, Вікторыя і Хрысьціна Чыж прайшлі сумоўе для абітурыентаў, якія плянуюць паступаць на факультэт правазнаўства і юрыдычнага права пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Пятра Машэрава. Ніхто зь сябраў Моладзі БНФ рэкамэндацыі не атрымаў.

"Нас запытвалі, чаму хочам стаць юрыстамі, - распавядае лідэр Моладзі БНФ у Віцебску Аляксандр Кузьняцоў. - Мы адказвалі, што абураныя парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі, што нязгодныя з затрыманьнямі па палітычных матывах, зь перасьледам студэнтаў. Нам сказалі, што рэкамэндацыі мы не атрымаем. Атрымліваецца, што ў Беларусі "нязгодных" абітурыентаў не дапускаюць нават да ўступных іспытаў".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства