Казуліну дазволілі доўгатэрміновае спатканьне з дочкамі
https://spring96.org./be/news/21596
2008
2008-04-23T15:45:29+0300
2008-04-23T15:45:29+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/get_img.jpg
Адміністрацыя калоніі “Віцьба-3” дазволіла экс-кандыдату ў прэзідэнты, лідэру Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Казуліну трохдзённае спатканне з дочкамі, якое пачнецца 3 траўня.
Паводле Вольгі Казулінай, пра тое, што спатканне дазволена, бацька напісаў у лісце.
Яна таксама паведаміла БелаПАН, што накіроўвала начальніку калоніі заяву з просьбай даць доўгатэрміновае спатканне з 26 красавіка.
- Вялікдзень - святы дзень, і мы жадалі правесці яго разам. Адказу на сваю заяву я пакуль не атрымала.
Пры гэтым Вольга адзначыла, што з ліста даведалася пра адмову адміністрацыі калоніі на аналагічны зварот Аляксандра Казуліна.
- Яму паведамілі, што 26 красавіка ўсе памяшканні для спатканняў занятыя.