Паўла Севярынца аштрафавалі
22 красавіка ў Маскоўскім судзе Менску адбыўся адміністрацыйны працэс над вядомым палітыкам Паўлам Севярынцам.
Сустаршыню “Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі” Паўла Севярынца пакаралі штрафам у 40 базавых велічынь (1 мільён 400 тысяч рублёў ) за быццам незаконны збор 50-ці тысяч подпісаў пад просьбай палепшыць законы, якія рэгулююць рэгістрацыю і дзейнасьць рэлігійных аб’яднаньняў.
У сваім выступе Павал Севярынец патлумачыў, чаму ён не зьвяртаўся з подпісамі ў Цэнтравыбаркам. Ён заявіў, што ЦВК не карыстаецца аўтарытэтам, а вынікі выбараў не прызнаюць у сьвеце. Па словах П.Севярынца, пракуратура падтрымлівае перасьлед вернікаў.
Падтрымаць паплечніка прыйшлі лідэры "Маладога Фронту" Зьміцер Дашкевіч і Наста Палажанка, палітыкі Мікола Статкевіч і Ўладзімер Навасяд.