Патрабаваньні Гаррэмаўтадора да заяўнікаў Еўрапейскага шляху задаволеныя цалкам
https://spring96.org./be/news/21615
2008
2008-04-23T17:30:41+0300
2008-04-23T17:30:41+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сёньня ў судзе Савецкага раёну завяршыўся разгляд грамадзянскай справы іскавога патрабаваньня дзяржпрадпрыемства Менгарвыканкаму "Гаррэмаўтадор" да заяўнікаў "Еўрапейскага маршу". Супольна шасьцёра заяўнікаў - Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Зьміцер Хведарук, Аляксандар Мілінкевіч, Анатоль Лябедзька і Яўген Афнагель павінны сплаціць 2 мільёны 240 тысяч 770 рублёў за дадатковыя выдаткі, нанесеныя ўдзельнікамі акцыі ў выніку зьмены дазволенага ўладамі маршруту.
Заўтра ў судзе Савецкага раёну будзе разглядацца іскавое патрабаваньне іншай дзяржустановы да заяўнікаў дэмакратычнай акцыі.