viasna on patreon

Канфіскаваныя абсалютна ўсе ўлёткі да "Чарнобыльскага шляху"

2008 2008-04-23T17:33:20+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паводле зьвестак «НН», сёлета КГБ сканфіскавала ўсе да аднае ўлёткі і абвесткі да шэсьця: і тыя, што рыхтаваў БНФ, і тыя, што АДС, і Руху за Свабоду.

Наклады канфіскоўваліся яшчэ на дарозе да партыйных офісаў. З порцыямі налепак былі затрыманыя, у прыватнасьці, грамадзкія актывісты Ўдавічэнка, Кішкурна, Жучкоў.

Ператрусы ў пошуку ўлётак ажыцьцяўляліся ва ўсіх падазроных офісах, пад рознымі прэтэкстамі. Некалькі друкарняў, якія падазраваліся ў друку ўлётак, былі апячатаныя напярэдадні дэманстрацыі.

Цяпер ва ўсёй сталіцы не відаць аніводная налепка пра маючую адбыцца традыцыйную маніфэстацыю апазыцыі.

Заяўнікі «Чарнобыльскага шляху» адмовіліся ад правядзеньня мітынгу на сталічнай плошчы Бангалор. Такое рашэньне было прынята 22 красавіка на аргкамітэце акцыі.

Гарвыканкам дазволіў сабраць удзельнікаў 26 красавіка а 14.00 каля будынку Акадэміі навук. Пасьля гэтага — прайсьці па вуліцы Сурганава да храму «Спатоля загінулых» на скрыжаваньні вуліц Карастаянавай і Арлоўскай. Каля царквы будзе аб’яўлена хвіліна маўчаньня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства