У Віцебску судзяць актывіста Сяргея Каваленку
26 красавіка У Віцебску член КХП-БНФ Сяргей Каваленка выйшаў на цэнтральную вуліцу з бел-чырвона-белым сцягам: такім чынам ён хацеў прыцягнуць увагу грамадзкасьці да праблем наступстваў чарнобыльскай катастрофы, актуальных для Беларусі.
Літаральна праз некалькі хвілінаў ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі і дастаўлены ў Чыгуначным РАУС, дзе ў дачыненьні да актывіста быў складзены адміністратыўны пратакол па арт. 23.34 КаАП - Парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Дзяжурны судзьдзя Чыгуначнага райсуду не стаў разглядаць справу, і Сяргея Каваленку зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня.
Таксама ў гэты дзень быў затрыманы і дастаўлены ў той жа Чыгуначны РАУС вядомы распаўсюднік незалежнай прэсы Барыс Хамайда, якога адпусьцілі праз тры гадзіны пасля дачы пісьмовых тлумачэньняў наконт недзяржаўных газет "Народная воля" і "Курьер из Витебска".