Дружна супраць хімзаводу
https://spring96.org./be/news/21676
2008
2008-04-28T13:54:44+0300
2008-04-28T13:54:44+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/prot8526.jpg
Увечары 25 красавіка адбылася акцыя пратэсту жыхароў пасёлкаў Дружны, Свіслач і Рудзенск супраць будаўніцтва хімзаводу ў Дружным. Падчас акцыі людзі скандавалі "Нет — хімзаводу", а пасля перакрылі дарогу.
Жыхары хутка абступілі прадстаўніка ад улады — старшыню Пухавіцкага раённага савета дэпутатаў Юрыя Шапавалава — і засыпалі яго сваімі пытаннямі. На абурэнне жыхароў Шапавалаў амаль нічога не адказваў і хутка пачаў выбірацца з натоўпу.
Акцыя скончылася шэсцем у кірунку офіса ўладальніка прадпрыемства ЗАО "Август-Бел". Усяго ў мітынгу прянялі ўдзел каля тысячы чалавек.