Затрыманьні маладафронтаўцаў у Салігорску
https://spring96.org./be/news/21689
2008
2008-04-28T15:39:30+0300
2008-04-28T15:39:30+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Увечары 25 красавіка ў Салігорску былі затрыманы актывісты мясцовай філіі "Маладога Фронту" Іван Шыла, Хрысьціна Самойлава, Глеб Сноркін і Аляксей Валабуеў.
Падставай для затрыманьня стала тое, што маладафронтаўцы быццам бы ехалі ў аўтамабілі без рамянёў бясьпекі. Актывістаў, папярэдне склаўшы адпаведныя адміністрацыйныя пратаколы, адпусьцілі, машыну ж для правядзеньня экспэртызы пакінулі ў міліцыі да панядзелка.
Як паведаміў Іван Шыла, сочка за імі адбывалася з самай раніцы. Бясспрэчна, такая пільнага ўвага міліцыянтаў накіравана на тое, каб не дапусьціць удзелу маладафронтаўцаў у “Чарнобыльскім шляху”.