viasna on patreon

Менскі гарадзкі суд не задаволіў скаргу Натальлі Ясевіч

2008 2008-04-28T15:45:33+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

25 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе адбыўся разгляд скаргі, пададзенай маці маладафронтаўца Зьмітра Ясевіча спадарыняй Натальляй, абвінавачанай ва ўдзеле ў сьвяточным шэсьці 25 сакавіка. 

Нагадаем, у Дзень Волі Натальля Ясевіч, убачыўшы затрыманых і зьбітых хлапцоў і дзяўчат, сама папрасілася ў аўтазак, каб падтрымаць юнакоў. У Партызанскім РАЎСе на жанчыну склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Ноч спадарыня Натальля правяла на Акрэсьціна, на наступны дзень суд пакараў яе штрафам у 30 базавых велічынь.

26 сакавіка на прэс-канфэрэнцыі міністр унутраных спраў Уладзімер Навумаў заявіў, што на Дне Волі была затрымана “касірка апазыцыі”, якая несла грошы для ўдзельнікаў шэсьця. Як распавядала Натальля Ясевіч, у якой пры сабе выпадкова апынулася каля 8 мільёнаў рублёў, у ізалятары Акрэсьціна яе дапытвалі супрацоўнікі КДБ, прымушаючы жанчыну пацьвердзіць словы Навумава, здымала БТ.

Судзьдзя Менскага гарадзкога суда Назаранка Н. прызнаў Натальлю Ясевіч вінаватай і пакінуў прысуд бязь зьменаў. Па словах Зьмітра Ясевіча, пасьля агалошваньня працэдуры спадарыня Натальлю гучна сказала: “Без віны вінаватая. Страх пануе паўсюль, хопіць баяцца!”, на што судзьдзя змучана паціснуў плячыма і хуткім крокам выйшаў з пакою.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства