Аляксандра Валчаніна не пускалі на "Чарнобыльскі шлях"
https://spring96.org./be/news/21692
2008
2008-04-28T15:57:12+0300
2008-04-28T15:57:12+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Старшыня грамадзкага аб'яднаньня "Саюз Чарнобыль-Беларусь" (Кіеў), кіраўнік чарнобыльскай камісіі АГП быў затрыманы раніцай 26 красавіка ў Жодзіне, калі зьбіраўся ехаць у Менск на акцыю апазіцыі "Чарнобыльскі шлях". У Жодзінскім ГАУС яму прапанавалі падпісаць паперы з папярэджаньнем аб крымінальнай адказнасьці. Праз 3 гадзіны актывіста адпусьцілі.