viasna on patreon

Сяргей Трыфанаў пакараны арыштам на 10 сутак

2008 2008-04-28T17:28:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Навабеліцкага раёну Гомелю пакараў апошняга з удзельнікаў гістарычнай экскурсіі, на каго былі складзеныя адміністратыўныя пратколы па арт. 23.34 КаАП, на 10 сутак арышту.

Нагадаем, 23 сакавіка каля 20 чалавек з чырвонымі і белымі паветранымі шарыкамі прайшлі па месцах, зьвязаных з дзейнасьцю міністра БНР Палуты Бадуновай. Міліцыянты здамалі экскурсію на відэа, пасьля чаго на 8 чалавек былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы за парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.

Раней да адбыцьця адміністратыўнага арышту былі асуджаныя Сьвятаслаў Шапавалаў (10 сутак), Аляксандр Процка (7 сутак), пенсіянер Уладзімір Няпомняшчы (15 сутак) і Марыя Тульжанкова (? сутак). Іншыя ўдзельнікі экскурсіі атрымалі штрафы: Іван Адаменка — 20 базавых велічыняў, Зьміцер Кутасаў і журналістка Тацяна Бублікава — па 15 б.в.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства