viasna on patreon

Затрыманы ўчора падчас акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у г. Гродна Мікола Лемяноўскі арыштаваны на 15 сутак.

2005 2005-03-04T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4 сакавіка ў судзе Ленінскага р-на г. Гродна адбылося судовае паседжаньне па адміністратыўнай справе актывіста Праваабарончага цэнтру “Вясна” Міколы Лемяноўскага. Згодна з пратаколам аб адміністратыўным правапарушэньні, складзенага на М. Лемяноўскага супрацоўнікамі міліцыі, ён абвінавачваўся у зьдзяйсьненьні адразу дзьвюх правапарушэньняў: дробнага хуліганства (арт.156 КаАП РБ) і не падпарадкаваньні патрабаваньням супрацоўнікаў міліцыі (арт.166 КаАП РБ).
Суд прызнаў М. Лемяноўскага вінаватым у абодвух правапарушэньнях і вынес пастанову аб адміністратыўным арышце на 15 сутак.
Нагадаем, што М. Лемяноўскі быў затрыманы ўчора супрацоўнікамі міліцыі падчас правядзеньня ў г. Гродна акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
Учора таксама быў затрыманы журналіст Андрэй Пачобут. Ён абвінавачваецца ва ўдзеле ў несанкцыянаванай дэманстрацыі, на яго складзены пратакол па арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Літаральна зараз адбываецца разгляд ягонай адміністратыўнай справы судом Ленінскага р-на г. Гродна. У выпадку прызнаньня яго вінаватым А. Пачобуту пагражае адміністратыўны штраф ці арышт ад 3 да 15 сутак.
Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру “Вясна” гадзіну назад, у памяшканьні Гродзенскага гарвыканкама супрацоўнікамі міліцыі быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў. В. Саранчукоў зайшоў у Гарвыканкам каб аддаць плацёжку аб уплаце арэнднай платы за офіс Партыі БНФ і быў затрыманы асобамі ў цывільным. На дадзены момант В. Саранчукоў знаходзіцца ў адным з раённых РУУСаў г. Гродна, дзе на яго складаецца пратакол аб адміністратыўным правапарушэньні па ч.2 арт. 167.1 КаАП РБ (парушэньне парадку арганізацыі ці правядзеньня масавых мерапрыемстваў). В. Саранчукову пагражае адміністратыўны штраф ад 150 да 300 базавых адзінак ці арышт ад 10 да 15 сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства