viasna on patreon

Выезд для моладзі за мяжу забаронены

2008 2008-05-12T13:53:37+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікі КДБ працягваюць ціснуць на актывістаў моладзі БНФ з прычыны міжнародных адукацыйных паездак. Сябра моладзевага крыла Партыі БНФ Руслан Шошын мусіў быў паехаць па адной з такіх праграмаў на кароткатэрміновае навучэньне ў Швэцыю. Аднак хлопец перад самым ад’ездам захварэў і ня здолеў прыняць удзел у дадзенай адукацыйнай праграме. Як высьветлілася пазьней, сам факт спробы студэнта Менскага дзяржаўнага тэхналягічнага каледжу Руслана Шошына перасячы мяжу вельмі занепакоіў “гэбістаў”.

«Пакуль я знаходзіўся на бальнічным лісьце хворы дома, маім бацькам некалькі разоў тэлефанавалі з так званага Камітэту дзяржаўнай бясьпекі і пагражалі адлічэньнем мяне з каледжу. Пазьней я асабіста меў размову з супрацоўнікам КДБ, які ў нахабнай манеры імкнуўся запужаць мяне, каб я болей нават не спрабаваў выязджаць за мяжу на адукацыйныя курсы», – распавёў Руслан.

Нагадаем, што перад акцыяй Дня Волі 25 сакавіка актывіста моладзі БНФ Руслана Шошына на ўзроўні кіраўніцтва Менскага дзяржаўнага тэхналягічнага каледжу спрабавалі пазбавіць месца ў інтэрнаце ды ўвогуле выключыць з навучальнай установы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства