viasna on patreon

МУС папрасіў прабачэння ў Насты Палажанкі

2008 2008-05-12T14:12:35+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/a-12.jpg
Наста Палажанка

Наста Палажанка

Намесьніца старшыні Маладога Фронту Наста Палажанка атрымала адказ зь Міністэрства ўнутраных спраў на зварот з патрабаваньнем растлумачыць, чаму дзяўчына ўнесена ў “сьпіс нявыязных”.

Нагадаем, уначы 4 красавіка Насту Палажанку высадзілі з цягніка,што накіроўваўся ў Варшаву, на падставе таго, што на непаўнагадовую маладафронтаўку быццам бы заведзена другая крымінальная справа, якая ўжо знаходзіцца на разглядзе ў пракурора. З гэтай нагоды дзяўчына занесена ў [i]“сьпіс нявыязных” і ёй забаронена пакідаць межы Беларусі. На наступны ж дзень Наста напісала заяву (па-беларуску!) з просьбай выкрасьліць яе са згаданага сьпісу, куды яе дадзеныя былі зьмешчаны незаконна.

“Зьвесткі аб узбуджэньні крымінальных спраў у 2008 годзе у адзіным дзяржаўным банку дадзеных аб правапарушэньнях адсутнічаюць, - гаворыцца ў адказе МУС. – Вашы пашпартныя дадзеныя выключаны з ведамаснага банка дадзеных МУС аб грамадзянах РБ, права якіх на выезд за мяжу часова абмежавана, таму што яны былі памылкова зьмешчаны ў банку дадзеных у сувязі са збоем у працы праграмна-апаратнага комплека. МУС Беларусі прыносіць Вам свае прабачэньні”.

Трэба адзначыць, што адказ Міністэрства ўнутраных спраў напісаны па-беларуску.

“Безумоўна, гэты крок добра сплянаваны, - камэнтуе адказ з МУС Наста Палажанка. – У гэты дзень у Варшаве я павінна была мець шэраг важных сустрэч, зьвязаных зь дзейнасьцю Маладога Фронту, якія, пэўна, ня былі выгодныя ўладам, таму сьмешна нават меркаваць пра нейкі тэхнічны збой. Я вельмі шкадую што не захавалі квіткі з цягніку, бо ў такім выпадку магла б патрабаваць матэрыяльную кампэнсацыю. Я параюся зь юрыстамі і, магчыма, буду падаваць у суд на МУС з патрабаваньнем маральнай кампэнсацыі: нельга спакойна прымаць тое, што ў 2 гадзіны начы непаўнагадовую дзяўчыну незаконна здымаюць з цягніка і вымушаюць адну правесьці ноч на вакзале ў чужым горадзе. Тым больш, нельга быць упэўненай, што ў наступны раз у “праграмна-апаратным комплексе” нечакана ня здарыцца збой і мяне зноўку не павярнуць зь мяжы”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства