viasna on patreon

Сталічная пракуратура дапытала каардынатара «Белсату» ў Беларусі

2008 2008-05-13T15:51:47+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У позве, якую днямі атрымаў сп. Мельнікаў, нічога не гаварылася пра прычыну выкліку ў пракуратуру. Калі журналіст патэлефанаваў следчаму і пацікавіўся нагодай для іх сустрэчы, той здзівіўся: «А вы яшчэ не ведаеце?»

13 траўня сп. Мельнікаў наведаў пракуратуру разам з грамадскім прадстаўніком — юрыстам ГА «БАЖ» Андрэем Бастунцом. Допыт, які вёў следчы па асабліва важных справах Віктар Шабан, доўжыўся каля 40 хвілін.

«Мяне запыталі пра маю прыналежнасць да „Белсату“. Я сказаў, што займаюся рэгістрацыяй прадстаўніцтва гэтага тэлеканалу ў Беларусі і раблю гэта тут абсалютна афіцыйна. Да мультфільмаў я дачынення не маю, пра што і паведаміў следчаму», — зазначыў у гутарцы з прэс-службай БАЖ Эдуард Мельнікаў.

Раней органы пракуратуры і КДБ ужо дапыталі шэраг журналістаў, што трапілі пад ператрусы 27–28 сакавіка. Усіх іх дапытвалі ў якасці сведак па крымінальнай справе аб паклёпе на прэзідэнта (ч.1 арт. 367 КК РБ) у дачыненні да А. Мініча, П. Марозава і А. Абозава. Ва ўсіх пыталіся пра палітычныя мультфільмы «Трэцяга шляху» і пра дзейнасць тэлеканала «Белсат».

У жніўні 2005 г. пракуратура г. Мінска завяла крымінальную справу па факце распаўсюду ў Інтэрнеце мультфільмаў, якія «зневажаюць гонар і годнасць прэзідэнта Беларусі» (арт. 367 ч 1). Нагодай сталі мульфільмы сатырычнага характару. Спачатку ў межах крымінальнай справы ў якасці сведак былі дапытаныя адміністратар сайту грамадскай ініцятывы «Трэці шлях» Андрэй Абозаў і каардынатар праекту Павел Марозаў. Супрацоўнікі КДБ правялі ў іх кватэрах ператрусы, забраўшы камп’ютарную тэхніку. У хуткім часе пасля гэтага А.Абозаў, П.Марозаў і яшчэ адзін падазраваны — Алег Мініч — пакінулі межы Беларусі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства