viasna on patreon

Афіцыйнае абвінавачваньне лідэру прадпрымальнікаў Анатолю Шумчанку пакуль не прад’яўлена.

2005 2005-03-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 сакавіка лідэр РГА “Перспектыва” Анатоль Шумчанка быў дастаўлены з Ізалятара часовага ўтрыманьня на допыт у РУУС Маскоўскага р-на г. Мінска. Допыт А. Шумчанкі адбыўся у прысутнасьці адваката. У ходзе допыта абвінавачаньняў А. Шумчанку сьледствам прад’яўлена не было і ён застаецца ў статусе падазраванага.
Нагадаем, што ўчора супраць Анатоля Шумчанкі была ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 339 КК РБ (хуліганства). Паводле сьледства, А. Шумчанка падазраецца ў тым, што падчас адыбваньня адміністратыўнага арышту ў спец. прыёмніку-разьмерквальніку ГУУС Мінгарвыканкама ён зьбіў свайго сукамерніка.
Сам Анатоль Шумчанка лічыць узбуджэньне крымінальнай справы супраць яго правакацыяй спецслужбаў з мэтай перашкодзіць правядзеньню далейшых акцый пратэсту прадпрымальнікаў, у прыватнасьці акцыі 25 сакавіка.
Да панядзелка Анатоль Шумчанка будзе ўтрымлівацца ў Ізалятары часовага ўтрыманьня.
14 сакавіка сьледчыя дзеяньні па дадзенай справе будуць працягнутыя і магчыма А. Шумчанку будзе прад’яўлена абвінавачваньне і абрана мера стрыманьня – падпіска аб нявыездзе ці ўтрыманьне пад вартай у СІЗА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства