viasna on patreon

ЗША пашырылі санкцыі

2008 2008-05-16T17:42:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Улады Злучаных Штатаў увялі санкцыі яшчэ супраць трох беларускіх кампаній: «Лакафарба» (Ліда, Гарадзенская вобл.), «Полацк-Шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвы дом».

Міністэрства фінансаў ЗША 15 траўня апублікавала новае ўдакладненьне да прымяненьня эканамічных санкцый у дачыненьні да канцэрну "Белнафтахім".

Як паведамляецца на сайце Мінфіну, санкцыі распаўсюджваюцца на тры прадпрыемствы, якія ўваходзяць у структуру канцэрну: «Лакафарба» (Ліда, Гарадзенская вобл.), «Полацк-Шкловалакно» і «Беларускі нафтавы гандлёвы дом». Яны ўключаны ў афіцыйны сьпіс прадпрыемстваў і фізычных санкцый, у дачыненьні да якіх дзейнічаюць эканамічныя санкцыі Злучаных Штатаў.

Нагадаем, што 13 лістапада 2007 г. ЗША увялі санкцыі супраць канцэрну "Белнафтахім".

Яны, у прыватнасьці, прадугледжвалі замарожваньне ўсіх рахункаў канцэрну "Белнафтахім", што знаходзіліся пад юрысдыкцыяй ЗША і яго прадстаўніцтваў у Нямеччыне, Латвіі, Расеі, Украіне і Кітаі, а таксама дачыннай кампаніі "Белнафтахім-USA". Апроч таго, амэрыканскім бізнэсоўцам было рэкамэндавана ўстрымлівацца ад кантактаў з гэтым канцэрнам.

У сакавіку 2008 г. былі апублікаваныя удакладненьні, згодна зь якімі пад дзеяньне санкцый траплялі прадпрыемствы, у якіх "Белнафтахім" валодае прамым ці ўскосным даходам у памеры 50% ці больш.

Пасьля гэтага разгарэўся дыпляматычны канфлікт. З Вашынгтону быў адкліканы пасол Хвастоў. 12 сакавіка Менск пакінула Карэн Сьцюарт

Потым амэрыканскаму боку было рэкамэндавана скараціць штат пасольства. У адказ амбасада прыпыніла выдачу віз. 27 сакавіка Менск пакінулі 17 дыпляматаў.

31 сакавіка Беларусь прыняла рашэньне пра дадатковае скарачэньне пэрсаналу свайго пасольства ў Вашынгтоне і прапанавала ЗША зрабіць тое ж самае. ЗША адмовіліся яшчэ раз скарачаць колькасьць сваіх супрацоўнікаў.

30 красавіка МЗС Беларусі абвясьціў пэрсонамі нон-грата 10 амэрыканскіх дыпляматаў. 3 траўня яны пакінулі Беларусь.

Паводле naviny.by

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства