viasna on patreon

Партыя БНФ вызначыла задачы выбарчай кампаніі

2008 2008-05-19T16:57:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сойм Партыі адпаведным рашэньнем вызначыў мэты й задачы ўдзелу Партыі БНФ у палітычнай кампаніі “Парлямэнцкія выбары 2008 году”. Галоўнай мэтай павінна стаць стварэньне больш спрыяльных варункаў для эфэктыўнага ўдзелу кандыдата ад Партыі БНФ у прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Сярод найбольш важных задачаў – арганізацыя сыстэмнага ціску на ўладу, перадусім на мясцовым роўні.

Таксама прынятае рашэньне, што падчас кампаніі Партыя БНФ будзе прыцягваць увагу грамадзянаў да незалежных сродкаў масавай інфармацыі (газэтаў “Народная воля”, “Наша ніва”, “Наша слова”, “Новы час”, радыё “Свабода”, “Рацыя”, “Эўрапейскае радыё для Беларусі”, тэлеканалу “Белсат” і інш.) з мэтай пашырыць іх уплыў. Пры гэтым Партыя БНФ, у адпаведнасьці з сваімі праграмнымі мэтамі, будзе аддаваць прыярытэт тым СМІ, якія пастаянна й пераважна ўжываюць беларускую мову, падтрымліваюць беларускую культуру, нацыянальныя сымбалі, беларускае бачаньне рэчаіснасьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства